Усяго па краіне будзе працаваць 41 пункт, дзе можна будзе запісацца на здачу патрэбнага прадмета. Падаць дакументы неабходна да 1 чэрвеня. Пункты працуюць з панядзелка па пятніцу з 9 раніцы да 7 вечара, а ў выхадныя - да 6 гадзін. Першы тэст па беларускай мове абітурыенты напішуць 13 чэрвеня. Рэзервовы дзень для праходжання ЦТ - 5 ліпеня.
У Беларусі сёння пачынаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне
2 мая 2016













