У Беларусі сёння пачалася генеральная рэпетыцыя перапісу насельніцтва

2 октября 2017

Яна падоўжыцца два тыдні. Праходзіць толькі на тэрыторыі Маладзечанскага раёна. Збор звестак праводзіцца дома або на спецыяльных участках. Гэта накшталт размінкі перад маштабным нацыянальным перапісам 2019 года. Перапіс праводзіцца раз на 10 гадоў. Асноўная навіна выпрабавальнага перапісу - адмова ад папяровых апытальных лістоў і выкарыстанне планшэтаў. Разам з перапісчыкамі Белстата ў Маладзечанскі раён адправілася і Надзея Сербіненка.

Вуліца Савецкая, аграгарадок Лебедзева, Маладзечанскі раён. Гэта - адпраўны пункт для дзвюх перапісчыц Юліі і Кацярыны. Сёння дзяўчаты першыя ў краіне пачалі выпрабавальны перапіс насельніцтва. І замест папяровага апытальнага ліста ў іх у руках планшэты.

Для правядзення выпрабавальнага перапісу выбраны менавіта Маладзечанскі раён. Гэта Беларусь у мініяцюры. Тут прыдатныя суадносіны сельскага і гарадскога насельніцтва, досыць нацыянальнасцяў, прыдатны сярэдні ўзрост жыхароў - каля сарака гадоў. На ўсё апытанне ў перапісчыка сыходзіць каля пятнаццаці хвілін.

Усяго пад апытанне патрапяць 15 000 чалавек. Усе рэспандэнты вылучаныя выпадкова.

Трэці варыянт пакуль у перспектыве. Гэта анлайн-перапіс. Апытанне ў Маладзечне як раз і пакажа, ці запатрабаваны такі спосаб у беларусаў. Калі так, у 2019 годзеу перапіс правядуць і з дапамогай Інтэрнэту.

Упершыню падчас выпрабавальнага перапісу будзе апрабаваны так званы сельскагаспадарчы апытальнік. Што вырошчваюць беларусы на сваіх участках, ці вядуць хатнюю гаспадарку? Гэтыя і не толькі пытанні жыхарам Маладзечанскага раёна будуць задаваць на працягу двух тыдняў. Увесь вопыт, атрыманы на генеральнай рэпетыцыі, будзе скарыстаны ў 2019 падчас нацыянальнага перапісу Беларусі. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя