У Беларусі сёння мокры снег і да плюс двух

13 января 2019

У Брэсцкай і Гродзенскай вобласці магчымы дождж. Месцамі па краіне чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Не выключана ўзмацненне ветру. Уначы будзе ад аднаго да сямі з мінусам, днём - да двух градусаў цяпла.