У Беларусі сёння Дзень юрыста

4 декабря 2016

Ён аб'ядноўвае спецыялістаў па юрыспрудэнцыі, адвакатаў і пракурораў, следчых і натарыусаў, суддзяў і юрысконсультаў, а таксама ўсіх тых, хто служыць закону, праўдзе і справядлівасці. На гэтых людзей ускладзеная місія па фарміраванні прававой культуры і павазе да закону. 26 гадоў таму ў нашай краіне заснаваны Саюз юрыстаў. Зараз гэтая грамадская арганізацыя аб'ядноўвае тысячы спецыялістаў і мае высокі аўтарытэт не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.