У Беларусі сёння Дзень будаўніка

11 августа 2013

Прафесійнае свята адзначаюць больш за 200 тысяч чалавек. Многія гэты дзень сустракаюць непасрэдна на рабочых месцах. Бо галоўная задача - здаць аб'ект у тэрмін. Зараз у Беларусі будаўнічы комплекс пад асаблівай увагай. У краіне распрацоўваецца новая палітыка, каб навесці парадак у будаўніцтве. Для гэтага галіну рэфармуюць. Напрыклад, усе рэгіянальныя будаўнічыя камбінаты аб'яднаюць у холдынгі.