У Беларусі сёння дзень памінання нябожчыкаў

25 апреля 2017

Радаўніца - афіцыйны выхадны ў нашай краіне, каб людзі маглі наведаць магілы продкаў. На дзявяты дзень пасля Вялікадня радаснай весткай аб уваскрэсенні праваслаўныя дзеляцца з памерлымі сваякамі. З раніцы ва ўсіх храмах краіны служаць асаблівыя паніхіды.

Пасля памінальных набажэнстваў вернікі адпраўляюцца на могілкі. Для таго каб не перагружаць трафік на дарогах, у буйных гарадах на маршруты выведуць дадатковы грамадскі транспарт. А ДАІ карэкціруе маршруты руху ля Паўночных і Міханавіцкіх могілкаў.