У Беларусі сёння будзе горача

1 Ліпеня 2019

Аранжавы ўзровень небяспекі на сёння аб'яўлены ў Беларусі. На большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра дасягне плюс 30-34 градусы. А ўжо заўтра спякота пойдзе на спад.