У Беларусі сёння 110 тысяч шматдзетных сямей

17 сентября 2020
Ахова сямейных каштоўнасцяў - адзін з прыярытэтных кірункаў дзейнасці нашай дзяржавы. Самая шматдзетная сям'я Беларусі жыве ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці і выхоўвае 14 дзяцей.

Усяго ў Беларусі сёння 110 тысяч шматдзетных сем'яў. У іх выхоўваюцца больш як 360 тысяч дзяцей. А гэта 19 % агульнай колькасці дзяцей да 18 гадоў.

Сярод шматдзетных па колькасці лідзіруюць сем'і з трыма дзецьмі. Іх больш як 88 тысяч. Чацвярых  выхоўваюць каля 16 тысяч сямей, а пецярых і больш - амаль 6 тысяч. Кожная пятая шматдзетная сям'я пражывае ў Брэсцкай вобласці.