У Беларусі з верасня 2021 года выдалі каля 30 тыс. біяметрычных пашпартоў і ID-карт

3 ноября 2021
У Беларусі выдадзена больш як 30 тысяч біяметрычных дакументаў.  Новыя пашпарты і ID-карты  ў нашай краіне сталі даступныя з верасня гэтага года. Як адзначылі ў МУС, паслуга карыстаецца попытам: кожны тыдзень па дакументы новага пакалення прыходзяць каля трох тысяч грамадзян - як беларусы, так і іншаземцы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны. Найбольш актыўныя жыхары сталіцы. Згодна з прагнозамі спецыялістаў, пасля здымання кавідных абмежаванняў колькасць ахвочых атрымаць біяметрыю павялічыцца. Супрацоўнікі падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі адзначылі, што да наплыву наведвальнікаў гатовыя: усе працэдуры праводзяцца аператыўна, каб пазбегнуць чэргаў. 


Уладальнікам біяметрычных дакументаў адкрываюцца новыя магчымасці  ў лічбавай прасторы. Пры дапамозе ID-карты з лічбавым подпісам можна скарыстацца пералікам Нацыянальнага партала электронных паслуг. Плануецца, што да электроннай сістэмы далучацца ўсе дзяржорганы - усе неабходныя даведкі і дакументы  можна будзе атрымаць анлайн. Біяметрычны пашпарт  спатрэбіцца толькі для паездак за мяжу. Зараз грамадзяне могуць атрымаць пашпарт старога ўзору або новага - на выбар. Аднак, атрымаўшы біяметрыю, вярнуцца да ранейшага варыянту, немагчыма. Біяметрычныя дакументы выдаюцца ў любым падраздзяленні міліцыі згодна з папярэдняй заяўкай.