Сумы выплат павялічыліся ў сярэднім на 10,5 %. Так, на першае дзіця за месяц прадугледжана амаль 473 рублі, на другое і наступных - 540, на дзіця-інваліда - 608. Пералічэнне дапамог планавае - у сувязі з ростам сярэднемесячнай зарплаты. У чацвёртым квартале яна склала 1 351 рубель.
Павышаецца і адначасовая дапамога пры нараджэнні дзіцяці. Пры з'яўленні першага немаўляці выплаты павысяцца да 2 629 рублёў. Калі другое і наступныя, то гэта ўжо 3 680 рублёў. У параўнанні з лютым мінулага года выплаты павялічыліся больш чым на 9 %.
У Беларусі з сённяшняга дня выраслі дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў
1 февраля 2021













