Так, павялічацца тарыфныя стаўкі педагогам і работнікам сістэмы аховы здароўя, а таксама тарыфная стаўка першага разраду ўсім бюджэтнікам. Праект пастановы Саўміна падрыхтаваны па даручэнні Кіраўніка дзяржавы і адобраны Прэзідэнтам.
Так, педагагічным работнікам і памочнікам выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў прадугледжана павышэнне ставак на 20 %. Даплаты ўрачам і медсёстрам павысяць у памеры 20 % і 13 %. Рост акладаў правізараў, фармацэўтаў, фізікаў, хімікаў, біёлагаў складзе ад 40 да 100 %.













