У Беларусі з сённяшняга дня змяняецца парадак выдачы і афармлення бальнічных

31 января 2019

Зараз атрымаць іх змогуць і людзі, якія не працуюць,   працаздольнага ўзросту, якія не знаходзяцца на ўліку ў службе занятасці, а таксама людзі, якія даглядаюць інвалідаў 1-й групы, у выпадку лячэння ў стацыянары. Новым законапраектам вызначаецца парадак выдачы бальнічных не па месцы жыхарства, а таксама ў прыватных медустановах. Прадугледжаны і дадатковы дзень бальнічнага бацькам, чые дзеці лячыліся ў стацыянары. Актыўна ўкараняецца ў беларускіх паліклініках яшчэ адно новаўвядзенне, якое дазволіць паменшыць чэргі. Больш за 60 % тэрапеўтаў ужо прайшлі перакваліфікацыю на пасаду ўрача агульнай практыкі. А да 2020 года яны павінны цалкам замяніць тэрапеўтаў.

Працягваюць укараняць у бальніцах і IT-тэхналогіі. Расце попыт на тэлемедыцынскае кансультаванне. Пацыенты з рэгіянальных бальніц актыўна звязваюцца са спецыялістамі са сталічных РНПЦ у рэжыме анлайн.