У Беларусі з новага года пачаў дзейнічаць абноўлены Жыллёвы кодэкс

2 января 2020
Адно з галоўных змяненняў датычыцца аплаты за некаторыя камунальныя паслугі. Зараз яе будуць разлічваць па плошчы кватэры, а не па колькасці прапісаных у ёй чалавек. 

За што яшчэ будзем плаціць па-новаму і што зменіцца ў правядзенні капрамонту - даведалася Ксенія Лебедзева. Мінск. Будзёнага, 19. Капрамонт у гэтым доме пачаўся ў снежні 2018 года. Аб гэтым мы расказвалі ў кастрычніку ў праграме "Галоўны эфір". Мала таго што зрабілі спусціўшы рукавы (выканаўцу не аднойчы на гэта паказвалі), так яшчэ і поручні прыбралі, і лавачку сапсавалі. Пасля нашага прыезду з горам папалам аднавілі. Паўсталі іншыя пытанні. І іх неяк таксама трэба вырашыць. Паводле ацэнкі Дзяржстандарту, выканавец правёў слабое перадпраектнае абследаванне дома. У мінусавую тэмпературу жыхары дома гэта прачулі. Шкада, што гэты момант не ўлічылі раней.


З 1 студзеня 2020 года капрамонт павінны ўзгадняць з жыхарамі

Грошы, якія адлічваюцца на капітальны рамонт, зараз можна выкарыстаць толькі па прызначэнні, але ніяк не аплачваць імі іншыя запазычанасці, што мела месца раней. Спрошчаны механізм прыняцця агульных рашэнняў жыхароў - дастаткова згоды большасці пры ўмове, што прыйшлі на збор не менш як палова ўласнікаў. Унеслі змяненні і па завочным галасаванні. Раней завочнае галасаванне праходзіла такім чынам: уласнікам у паштовыя скрыні кідалі бюлетэні, якія пасля яны павінны былі запоўніць і вярнуць у таварыства. Але сістэма была выдатковай і неэфектыўнай. Бо вялікая іх частка не вярталася на падлік. Зараз дазволілі электроннае галасаванне, калі кожны можа прагаласаваць у сваім гаджэце ў любы час. 


Змянілася кіраванне шматкватэрнымі дамамі

Павысілі патрабаванні і да старшыні таварыства - зараз як мінімум ён павінен мець вышэйшую адукацыю. І раз на пяцігодку пацвярджаць свае веды. Прапісалі, як павінны працаваць кіруючыя кампаніі, якія нясуць адказнасць за ўтрыманне агульнай маёмасці. Пакуль гэта КУП ЖКГ у адной асобе.

За некаторыя паслугі зараз прыйдзецца плаціць, зыходзячы з плошчы кватэры, а не колькасці тых, хто ў  ёй  пражывае. Гэта датычыцца агульнай маёмасці. У пералік увайшло тэхабслугоўванне ліфта, уборка пад'ездаў і дапаможных памяшканняў, электрычнасць у іх.  Што датычыцца тых, хто мае патрэбу ў жыллі, - пасля арміі можна будзе атрымаць інтэрнат у ліку першых, калі ёсць станоўчыя рэкамендацыі. Такую прапанову ўносіла Міністэрства абароны.