У Беларусі са жніўня гэтага года ўзрастаюць дзіцячыя дапамогі

29 июля 2013

Памер штомесячнай выплаты па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў са жніўня па кастрычнік складзе - на першае дзіця каля 1 мільёна 700 рублёў, на другога і наступных дзяцей - каля 2, 5 мільёнаў. Таксама з 1 жніўня павысіцца і бюджэт пражытачнага мінімуму. У параўнанні да папярэдняга ён павысіўся на 5,4%. На такую ж велічыню ўзрастаюць памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.