У Беларусі з 2016 года на чвэрць скарацілася колькасць узятых пад варту фігурантаў крымінальных спраў

19 декабря 2018

Гэта напярэдадні паведаміў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук на міжнароднай канферэнцыі. Асноўную ўвагу падчас форуму надалі якраз крытэрыям абрання меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, працягласці яе прымянення, а таксама практыцы выкарыстання альтэрнатыўных мер. Канферэнцыя сабрала прадстаўнікоў органаў пракуратуры, судовай улады, адвакатуры з шэрагу краін блізкага замежжа, а таксама экспертаў з Савета Еўропы.   Адзначаецца, што ўзяцце пад варту - гэта радыкальная мера, і яна павінна прымяняцца толькі ў самых неабходных справах.

Праваахоўныя органы за мінулыя два гады прайшлі пэўны шлях па аптымізацыі прымянення гэтай меры стрымання. Па накіраваных у суд крымінальных справах у 2018 годзе пад вартай утрымліваўся кожны чацвёрты абвінавачваны.