У Беларусі з 1 верасня вырастуць зарплаты

31 августа 2018

Так, павялічацца тарыфныя стаўкі педагогам і работнікам сістэмы аховы здароўя, а таксама тарыфная стаўка першага разраду ўсім бюджэтнікам. Праект пастановы Саўміна падрыхтаваны па даручэнні Кіраўніка дзяржавы і адобраны Прэзідэнтам. Так, педагагічным работнікам і памочнікам выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў прадугледжана павышэнне ставак на 20 %. Даплаты ўрачам і медсёстрам павысяць у памеры 20 % і 13 %. Рост акладаў правізараў, фармацэўтаў, фізікаў, хімікаў, біёлагаў складзе ад 40 да 100 %.

Пасля прыняцця дакумента сярэдняя зарплата па краіне ў бюджэтнікаў да канца года павялічыцца да 860 рублёў. Павышэнне паэтапнае. Да 2025 года Кіраўнік дзяржавы даручаў зарплаты ўрачоў і настаўнікаў падвоіць.