У Беларусі з 1 верасня вырасце зарплата педагагічных працаўнікоў

25 августа 2014
Замест аднолькавага павышэння акладаў гэтым разам павелічэнне будзе дыферэнцыяванае - гэта значыць, за наяўнасць кваліфікацыйных катэгорый. Так, надбаўка за другую катэгорыю вырасце ўдвая і складзе 30% ад тарыфнага акладу, за першую катэгорыю - 55%. Патрояцца надбаўкі за вышэйшую катэгорыю і настаўніка-метадыста - яны складуць 90% і 120% адпаведна. Такім чынам, сярэдняя зарплата настаўніка вырасце ад 153 тысяч да 967 тысяч рублёў. З 1 верасня вырастуць і зарплаты медыкаў. Тарыфныя стаўкі ўчастковым тэрапеўтам і педыятрам, урачам агульнай практыкі, а таксама спецыялістам, якія аказваюць хуткую медыцынскую дапамогу, павялічаць на 60%. Удвая вырасце аклад у медсясцёр.