З 1 лістапада вырастуць дапамогі бацькам, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе за дзіцём

26 октября 2016

У Беларусі з 1 лістапада вырастуць дапамогі бацькам, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе  за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў. Нагадаем, гэтыя сумы пераглядаюць адзін раз у квартал. Яны залежаць ад сярэдняй зарплаты за апошнія тры месяцы. Так, з лістапада дапамога на першае дзіця складзе крыху больш за 260 рублёў, на другога і наступных дзяцей - амаль 300, на дзіця-інваліда да трох гадоў - каля 334 рублёў. Такі памер дапамог будзе дзейнічаць да 1 лютага.