У Беларусі з 1 лістапада вырастуць дапамогі

28 октября 2015

У Беларусі з 1 лістапада вырастуць дапамогі бацькам, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіця ва ўзросце да 3 гадоў. Зараз выплаты на першае дзіця складуць 2 мільёны 433 тысячы 700 рублёў. Маці другога і наступных малышоў атрымаюць больш за 2 мільёны 780 тысяч. Для дзіця-інваліда cума складзе амаль 3 мільёны 130 тысяч рублёў. Такі памер дапамог будзе дзейнічаць да студзеня наступнага года.

Нагадаем, што дапамогі па доглядзе дзіця да 3 гадоў пераглядаюцца раз на квартал. Іх памер залежыць ад сярэдняй зарплаты па краіне за папярэдні перыяд. За ліпень-верасень сярэдні заробак у Беларусі вырас да 6 мільёнаў 953 тысяч. У адпаведнасці з гэтым павялічыліся і выплаты.