У Беларусі з 1 мая вырастуць дзіцячыя дапамогі

29 апреля 2015

Дадатковыя 3,3% з'явяцца ў сувязі з пераразлікам бюджэту пражытачнага мінімуму. Зараз пастановай Мінпрацы і сацабароны ён зацверджаны ў памеры 1 мільён 474 тысячы 870 рублёў. Ужо пачынаючы з пятніцы, бацькі са з'яўленнем першынца могуць разлічваць на аднаразовую дапамогу ў 14 мільёнаў 748 тысяч рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей гэта сума будзе складаць 20 мільёнаў 648 тысяч рублёў. Больш стануць атрымліваць і некаторыя катэгорыі сем'яў, дзе выхоўваюцца дзеці старэйшыя за  3 гады, напрыклад, дзеці-інваліды. Гэтыя дапамогі таксама залежаць ад бюджэту пражытачнага мінімуму і  выплачваюцца ўжо кожны месяц.