У Беларусі кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў працягваюць прыёмы грамадзян

24 ноября 2017

Сёння ў Петрыкаўскім райвыканкаме пытанні беларусаў будзе вырашаць міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, у Жлобінскім - старшыня дзяржкамітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка. Прыёмы таксама запланаваныя на 28, 29 і 30 лістапада. Адзначым, у Савеце Міністраў яны будуць праходзіць з 10 раніцы і згодна з папярэднім запісам.