У Беларусі кіраўнікі дзяржорганаў працягваюць прыёмы грамадзян у рэгіёнах

20 марта 2020
Сёння ў Магілёўскім райвыканкаме з грамадзянамі сустрэнецца міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. Пачатак сустрэчы - 10:00.

Заўтра па традыцыі беларусы да прадстаўнікоў улады змогуць звярнуцца на прамыя тэлефонныя лініі


На сувязь выйдуць намеснікі старшыняў абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў. У Мінаблвыканкаме на пытанні грамадзян адкажа старшыня Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, у сталічнай мэрыі - кіраўнік спраў Ганна Мацельская.