У Беларусі кіраўнікі дзяржорганаў працягваюць прыёмы грамадзян і юрасоб у Савеце Міністраў

11 Верасня 2019

Сёння на пытанні беларусаў адкажа старшыня Дзяржкамітэта па стандартызацыі Валянцін Татарыцкі. 13 верасня грамадзян выслухае міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак, 18-га - міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі. Прыёмы пройдуць таксама 20, 25 і 27 верасня. Абавязковы папярэдні запіс.