У Беларусі кіраўнікі дзяржорганаў працягваюць прыёмы грамадзян

18 сентября 2019

У Беларусі кіраўнікі дзяржорганаў працягваюць прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрасоб у Савеце Міністраў.

Сёння запланавана сустрэча ў міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага. 20  верасня - у міністра па падатках і зборах Сяргея Налівайкі. Прыёмы пройдуць таксама 25 і 27 верасня. Абавязковы папярэдні запіс.