У Беларусі Раство Хрыстовае 25 снежня адзначаць каля двух мільёнаў чалавек

24 декабря 2018

Каталіцкі свет рыхтуецца сустрэць адно з галоўных хрысціянскіх святаў - Раство. Яго адзначаюць больш як у 145 краінах. У Беларусі Раство Хрыстовае 25 снежня адзначаць каля двух мільёнаў чалавек. Са святам вернікаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. "Раство ўмацоўвае веру ў дабро. Напаўняе духоўнымі сіламі. Дапамагае спасцігнуць вечныя каштоўнасці: любоў, міласэрнасць, уменне дараваць. Сцвярджае ў грамадстве лепшыя хрысціянскія традыцыі: шанаванне бацькоў, якія падарылі жыццё, непарушнасць сямейных сувязяў, адданасць роднай зямлі. Хай глыбокі сэнс вялікага свята суправаджае ўсе добрыя справы і пачынанні. Шчаслівага Раства, здароўя, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім!" - гаворыцца ў віншаванні.