У Беларусі рамантуюць 3 000 шматпавярховак

6 октября 2019

Капітальны рамонт. Тэма надзённая і для жыхароў, і для чыноўнікаў.

Зараз у краіне рамантуюць 3 000 шматпавярховак. І толькі за 9 месяцаў гэтага года Дзяржбуднадгляд знайшоў на аб'ектах каля 20 000 дэфектаў. Паўтысячы інжынераў-будаўнікоў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. І ўсё роўна тэрміны завяршэння капрамонту пераносяцца гадамі.

Усплывае яшчэ адно пытанне: чаму работы выконваюцца няякасна? Чаму на конкурснай аснове выбіраецца падрадчык, няздольны правільна арганізаваць рамонт? Ды і наладзіць дыялог з жыхарамі - таксама задачка. 

Грошы з бюджэту - гэта 65 працэнтаў фінансаў, якія вылучаюцца на капрамонт. Астатняе - тое, што плацім мы, па квітанцыях на аплату камунальных паслуг. Сёлета вылучана больш за 350 мільёнаў рублёў. Дык што ж перашкаджае своечасова скончыць капітальныя работы і зрабіць іх якасна?  Разбіралася Ксенія Лебедзева (відэа).