У Беларусі рэгіструюцца выпадкі захворвання на адзёр

20 ноября 2023

У Беларусі зарэгістравана 59 выпадкаў захворвання на адзёр. Яны выяўлены ва ўсіх абласцях, акрамя Брэсцкай. Сімптомы захворвання: высокая тэмпература, паражэнне слізістых вачэй і дыхальных шляхоў, сып. Траціна выпадкаў звязана з выездам за мяжу, апошнія (у Мінску і Мінскай вобласці) адзначаюць сярод непрышчэпленых у планавым парадку. Вакцынацыя з'яўляецца адзінай эфектыўнай мерай прафілактыкі.

Успышкі адзёру выяўлены ў сусветнай статыстыцы. Паводле інфармацыі СААЗ, больш за 9 млн выпадкаў, з іх  186 тыс. са смяротным зыходам.