У Беларусі рэалізавана 10 млн масак айчыннай вытворчасці

10 апреля 2020
У Беларусі рэалізавана 10 млн масак, вырабленых айчыннай лёгкай прамысловасцю. Аб гэтым паведаміў Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Ужо на наступным тыдні плануецца нарасціць выпуск масак да 2 млн за суткі. Такую задачу паставіў Кіраўнік дзяржавы. Гэта датычыцца  не толькі вырабаў з нятканых матэрыялаў, але і марлевых.

Уладзімір Каранік, Міністр аховы здароўя Беларусі: "Зараз наша лёгкая прамысловасць масак і ахоўных  павязак выпускае больш за паўмільёна на дзень і спрабуе выйсці на магутнасць больш за мільён на дзень. Сёння  маскі за кошт  ажыятажнага попыту раскупляюцца значна хутчэй, чым  іх вырабляюць. Мы ўжо ставім пытанне, каб  павялічыць прапускную здольнасць і паспрабаваць купіць іх для таго, каб насыціць аптэчную сетку. Калі трэба людзям маскі, то, калі ласка,  купляйце".