У Беларусі дазволілі здымаць наяўныя грошы з карты праз касу магазіна

19 мая 2020
Ужо сёлета беларусы змогуць здымаць наяўныя грошы з карты праз касу магазіна. Падобная мера знізіць нагрузку на банкаўскі сектар. Адпаведнае рашэнне ўрада і Нацбанка замацавалі пастановай. Паводле дакумента, у сельскай мясцовасці, малых гарадах і па-за населенымі пунктамі выдача грошай праз касу будзе магчымая ўжо з 5 чэрвеня. Дарэчы, памер сумы, што здымаецца, абмежаваны 5-ю базавымі велічынямі. На астатняй тэрыторыі краіны магчымасць зняць грошы па картцы проста ў магазіне з'явіцца толькі з 1 студзеня 2022 года.