У Беларусі распрацуюць канцэпцыю падтрымкі рэгіянальных тэлеканалаў і радыёстанцый

20 февраля 2018

Гэта сёння паведаміў намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі. Галоўнае - знайсці кампраміс паміж інтарэсамі мясцовых СМІ і сумежных міністэрстваў. Пытанне падтрымкі рэгіянальнага ТБ будзе вырашацца не столькі за кошт павелічэння фінансавання.

На парадку дня раўнапраўны доступ каналаў да сеткі вяшчання на мясцовым узроўні, а таксама падаткаабкладанне. Сёння цэнтральнае ТБ або прыватнік адлічвае ў бюджэт значна менш, чым мясцовае тэлебачанне камунальнай формы ўласнасці.

Рэгіянальнаму ТБ нароўні з цэнтральным прыйдзецца вырашаць і пытанне пераходу на НD-вяшчанне. Гэта затратны працэс, падкрэсліў Павел Лёгкі, але рэгіёны таксама павінны трансляваць свой тэлепрадукт у высокім распазнаванні.