У Беларусі распрацаваны новыя супрацьпухлінныя лекі

15 апреля 2015

Галоўная мэта прэпарата - так званая гліёма (пухліна галаўнога мозгу). "Тэмадэкс", а менавіта так называюцца новыя лекі, ужо вырабляюць на адным з найбуйнейшых фармацэўтычных прадпрыемстваў нашай краіны "Белмедпрэпараты". Распрацавана і схема прымянення лекаў як пры тэрапіі, так і пры аператыўных умяшаннях. І ўсё гэта вынік працы спецыялістаў адразу трох сфер - вытворцаў, універсітэцкіх навукоўцаў і, вядома, медыкаў.

Канстанцін Фралянкоў, намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белмедпрэпараты" па пытаннях інавацыйнага развіцця: "Сумесная праца дазволіла ў кароткія тэрміны распрацаваць лекавыя сродкі, правесці поўны спектр клінічных выпрабаванняў. Ужо нават ёсць зацікаўленасць анкалагічных цэнтраў Расіі і Украіны ў выкарыстанні лекавага сродку".

Усяго сёння на прадпрыемстве выпускаецца каля 26 супрацьпухлінных лекаў, а таксама прэпараты так званай дапаможнай тэрапіі. Пры гэтым кожны год тут пачынаюць вытворчасць мінімум 2 новых прэпаратаў.