У Беларусі распрацавана канцэпцыя лічбавай трансфармацыі адукацыі

28 ноября 2018

Да канца года яе плануюць ужо ўкараняць па ўсёй краіне. Пра гэта заявіла першы намеснік міністра адукацыі. Адкрываючы IІ Міжнародную выставу "Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі", Ірына Старавойтава адзначыла, што размова ў першую чаргу ідзе пра з'яўленне новых спецыяльнасцяў і ўмацаванне пазіцый дыстанцыйнай адукацыі на ўзроўні вышэйшай школы. Гэта не толькі стварэнне інфраструктуры, але і новыя методыкі ў навучанні. 

Ірына Старавойтава, першы намеснік міністра адукацыі Беларусі: "Размова ідзе пра з'яўленне новых спецыяльнасцяў. За апошнія 5 гадоў з'явіліся 30 новых спецыяльнасцяў, якія ахопліваюць IT-сферу. Гэта тычыцца толькі вышэйшай адукацыі. Умацаванне пазіцый дыстанцыйнай адукацыі таксама вельмі важна. Навучанне дыстанцыйна - гэта не проста чытанне лекцый па тэлевізары, гэта зусім іншы тэхналагічны падыход, які павінен забяспечвацца адпаведнымі адукацыйнымі методыкамі і тэхналогіямі".

Сістэма адукацыі актыўна ўключана ў працэсы яе інфарматызацыі і лічбавай трансфармацыі. Сёння больш за 90 % устаноў гэтай сферы маюць шырокапалосны доступ у Інтэрнэт.