У Беларусі распрацавалі канцэпцыю Нацыянальнай касмічнай праграмы на 2013-2017 гады

9 апреля 2013

Пра гэта сёння паведаміла кіраўніцтва НАН. Канцэпцыя ўжо прайшла першае ўзгадненне і зараз знаходзіцца на разглядзе Савета Міністраў. Дакумент прадугледжвае стварэнне Беларуссю спадарожніка, які дазваляе весці здымку з высокай дакладнасцю. Акрамя таго, плануецца ствараць міні-спадарожнікі, што дазволіць прыцягнуць да касмічных тэхналогій моладзь.


Расказвае Дзмітрый Цітоў.


Дзякуючы паспяховаму запуску нашага апарата ў ліпені мінулага года, нашы беларускія прадпрыемствы атрымалі заказы, якія ў пяць разоў перавышаюць кошт самога праекта.


З запускам беларускага касмічнага апарата Рэспубліка Беларусь увайшла ў лік касмічных дзяржаў і пазней стварыла Беларускую касмічную сістэму дыстанцыйнага зандзіравання. Каб спадарожнік даў разгорнутую карціну мясцовасці - ахоп тэрыторыі 40 км замест наяўных 20 км - трэба некалькі касмічных апаратаў. Гэта пытанне сёння актыўна абмяркоўвалася кіраўніцтвам НАН. 


Калі скрыжоўваць спадарожнікі, можна падвоіць аб'ём вытворчасці касмічных здымкаў. Якасць карцінкі з космасу стане лепшай, калі будзе створаная групоўка з пяці спадарожнікаў: два беларускія і тры з Расіі.


На найбліжэйшыя 4 гады плануецца вялікая касмічная праграма. Сёння Беларусь выходзіць на цалкам завершаны цыкл вытворчасці тэлескопаў. Яны дапамогуць апарату трансляваць найвышэйшую якасць малюнка.


Сяргей Залатой, галоўны канструктар Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі:


З нацыянальным расійскім аператарам працуем у пары. Ён здымае па нашым заказе, мы выконваем заказы па расійскім патрабаванні. Пры гэтым ёсць дамова аб абмене рэсурсамі да 30% на парытэтнай аснове.


Зараз асноўны комплекс работ у галіне касмічных даследаванняў выконваюць больш за 20 навуковых і вытворчых арганізацый краіны. У Беларусі вырабляюцца элементная база, прыборы і сістэмы, якія выкарыстоўваюцца для вырабу касмічнай тэхнікі.