У Беларусі распрацавалі тэхналогію вытворчасці безглютэнавага хлеба

3 января 2017

Навінкі для здаровага харчавання  прыдумалі працаўнікі аднаго з прадпрыемстваў Акадэміі навук нашай краіны.  Новая вынаходка  асабліва актуальна для людзей  з захворваннямі сістэмы стрававання, якім у прынцыпе нельга ўжываць прадукты з утрыманнем бялку.  Заказаць  хлеб можна проста з беларускіх заводаў.  Распрацавалі і "здаровую" макарону для дзяцей.   У яе склад уваходзяць вітаміны групы В і харчовыя валокны.

Наталля Лапцёнак, намдырэктара ДП "Белтэхнахлеб": "Гэта вырабы, якія ў сваім складзе ўтрымоўваюць 2 мг глютэну на 100 грамаў прадукту, альбо не больш чым  50 мг фенілаланіну на 100 г прадукту. Мука  пшанічная ў гэтых прадуктах замененая на сыравіну без утрымання глютэну. Гэта крухмал нізкага халоднага і гарачага набухання".

Акрамя таго, у пярэдадзень навагодніх святаў беларусы маглі купіць торты  для пахудання. Іх энергетычная каштоўнасць на траціну менш  у параўнанні са звычайнымі прысмакамі.   Сакрэт - у збалансаваным дадатку бялкоў, тлушчаў і вугляводаў, узбагачаных амінакіслотамі.  А замест фарбавальнікаў  - мёд, садавіна і малако.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя