У Беларусі распрацоўваюць тэст для выяўлення анказахворванняў на розных стадыях

29 мая 2023

Своечасовая дыягностыка - беларускія навукоўцы-медыкі займаюцца распрацоўкай тэсту для выяўлення больш чым 60 відаў анказахворванняў на розных стадыях. PanTum Detect прызначаны для абследавання здаровых людзей. Тэст дакладны. Праходзіць яго медыкі рэкамендуюць тым, каму за 40. І пры гэтым для выканання тэсту ёсць вызначаныя абмежаванні. Усе, хто захоча яго прайсці, запоўняць анкету.

Па ўсёй краіне плануецца адкрыць больш як 120 лабараторый па забору крыві, пачнуць у Віцебскай вобласці ўжо ў чэрвені. Таксама нашымі анколагамі ўкаранёная CAR-T-тэрапія. Такі спосаб паспяхова працуе для дарослых і дзяцей.