У Беларусі распрацоўваецца нацыянальная стратэгія "Годнае даўгалецце"

23 января 2020
Зараз працягласць жыцця ў нашай краіне складае ў сярэднім  74 з паловай гады. Паводле  прагнозаў спецыялістаў Мінпрацы, праз 10 гадоў  гэтая лічба будзе ўжо  80. Эксперты ААН сцвярджаюць: калі больш за 7 % людзей у краіне старэйшыя за  65 гадоў, насельніцтва лічыцца старым. У Беларусі гэты паказчык зараз ужо ўдвая больш. Праз дзесяць гадоў,   паводле  прагнозаў,  ён будзе больш за 20 %, а да 2050 года  доля пенсіянераў  складзе не меней за траціну. Мэта стратэгіі "Годнае даўгалецце" - максімальна павысіць узровень і якасць жыцця пажылых людзей. Сёння дакумент разгледзелі на пасяджэнні Нацыянальнага камітэта па народанасельніцтве пры Саўміне.  Аб ключавых момантах  распавядзе Святлана Лук’янюк.