У Беларусі расце колькасць хворых на COVID-19

10 ноября 2020

У сувязі з гэтым медыкі чарговы раз заклікаюць грамадзян да свядомасці і банальных мер прафілактыкі. У зоне рызыкі застаюцца пажылыя, а таксама людзі з хранічнымі захворваннямі.

Аб гатоўнасці сталіцы супрацьстаяць вірусу гаварылі сёння ў Савеце Рэспублікі. Там прайшла сустрэча рэгіянальнага штаба па рэагаванні на сітуацыю з COVID-19. Да размовы далучыліся ўрачы і інфекцыяністы. Калі каротка, у горадзе захоўваецца дастатковы ложкавы фонд (зрэшты, сёння не заўсёды дарэчы стацыянарнае лячэнне, навучыліся супрацьстаяць і амбулаторна), паліклінікі таксама гатовыя. Сродкі індывідуальнай абароны і лекі - у дастатковай колькасці. Ёсць пратаколы лячэння.

Сфарміраваны 3-месячны запас масак

Дастатковы запас сродкаў індывідуальнай абароны сёння створаны як у медыцынскіх установах, так і ў аптэках. Сфарміраваны 3-месячны запас масак. Іх цана ў дзяржаўных аптэках вар'іруецца ад 34 капеек да 1 рубля 58 капеек.