У Беларусі расце лік шматдзетных сем'яў

15 мая 2018

У свеце сёння адзначаюць Дзень сям'і. Шматлікія беларусы могуць адсвяткаваць яго па-сапраўднаму вялікай кампаніяй. У нашай краіне расце лік шматдзетных сем'яў. Летась каля 20 тысяч дзяцей нарадзіліся трэцімі і наступнымі - гэта на 8 тысяч больш, чым яшчэ 7 гадоў назад. У выхаванні новага пакалення ўдзельнічае і дзяржава: на 52,5 тысячы дэпазітных рахункаў сямейнага капіталу залічана 524 мільёны долараў у эквіваленце. Аб галоўным капітале краіны - рэпартаж Юліі Грызунт.

Але ўжо сёння маленькаму Цімафею ёсць чым ганарыцца - у яго 7 братоў і адна сястра. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце, дзеці ў сям'і Варакосавых - лепшыя сябры. Нават 20-гадовая Вольга прызнаецца, што браты, хоць і малодшыя, але ў крыўду яе не даюць. Ды і калі ў сям'і столькі дзяцей, побыт лёгка ператвараецца ў гульню.

Бацька прызнаецца, што сакрэт выхавання - у індывідуальным падыходзе да кожнага дзіцяці.

Хутка ў сям'і Варакосавых спраўдзіцца іх галоўная мара. Яны пераедуць у вялікі дом. Гэта стала магчымым у тым ліку дзякуючы адкрыццю сямейнага капіталу.

У краіне на дэпазіты, якія называюць сямейным капіталам, ужо залічана 524 мільёны долараў. Дзякуючы ў тым ліку такой дзяржаўнай падтрымцы ўсё больш сем'яў у Беларусі становяцца шматдзетнымі. Летась нарадзілася 20 тысяч малых, якія сталі трэцімі ў сям'і. Для параўнання, гэта на 8 тысяч больш, чым яшчэ 7 гадоў назад.

А свята ў гэтай сям'і сёння праходзіць у прыемных клопатах. Дзеці з задавальненнем дапамагаюць па гаспадарцы, пад пільнай увагай бацькоў-выхавальнікаў робяць урокі, а ўвечар па традыцыі збіраюцца за вялікім сталом. Зараз Ганна і Яўген Дворавы выхоўваюць дзесяцярых дзяцей. Самаму малодшаму - пяць гадоў.

Усынаўленне сёння прыраўноўваецца да нараджэння дзіцяці - дапамога і дэкрэтны водпуск - да трох гадоў. Пакуль не часта, але ўжо смялей у дэкрэт ідуць і мужчыны. Зараз у нашай краіне ў такім водпуску знаходзяцца больш за тры тысячы бацькоў

Валерый Кавалькоў, намміністра працы і сацабароны Беларусі: "Адной з ініцыятыў, якую плануецца замацаваць у Працоўным кодэксе, гэта права бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў (двух і больш) на водпуск у летні час па іх жаданні. Сёння такое права ёсць у маці. Але для таго, каб сям'я магла адпачыць, такое права трэба замацаваць і бацьку".

Сучасныя мамы ставяцца да свайго здароўя падчас цяжарнасці вельмі трапятліва. 97 % беларусак на ранніх стадыях праходзяць поўную дыягностыку. У нашай краіне ўсяго 4 % дзяцей з'яўляюцца на свет раней за тэрмін. У РНПЦ "Маці і дзіця" выходжваюць дзяцей, народжаных нават на 22-м тыдні цяжарнасці. Акрамя таго, сёння ва ўсіх рэгіёнах краіны створаны высокатэхналагічныя цэнтры, дзе назіраюцца маладыя мамы і дзеці з цяжкімі паталогіямі.

Юлія Савачкіна, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя Беларусі: "На шчасце, асноўны працэнт вось гэтых жанчын, якія нараджаюць заўчасна, ён трапляе на такі тэрмін, калі дзіця жыццяздольнае, і мы паспяхова выходжваем такіх дзяцей, і яны становяцца паўнавартаснымі членамі грамадства".

У апошні час не баяцца стаць мамамі і жанчыны за 40. У 2017 годзе ў мацярок гэтага ўзросту на свет з'явіліся амаль дзве з паловай тысячы дзяцей, кожны з якіх абавязкова аддзячыць бацькам за жыццё сваёй бескарыслівай дзіцячай любоўю.