У Беларусі пашыраць пералік дакументаў, якія дазволяць знаходзіцца на прыгранічнай тэрыторыі

16 октября 2018

У Беларусі пашыраць пералік дакументаў, на падставе якіх грамадзяне краіны, іншаземцы і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, змогуць знаходзіцца на прыгранічнай тэрыторыі. Сёння прапанаваныя новаўвядзенні прайшлі першае чытанне ў Палаце прадстаўнікоў.

Анатоль Лапо, старшыня Дзяржаўнага пагранкамітэта Беларусі: "Частка функцый перададзена мытным органам, уводзіцца для праезду ў прыгранічную зону не толькі сам пашпарт, але і іншае пасведчанне асобы. Дзесьці скасавана плата, усё робіцца для зручнасці наведвання нашага прыгранічча: пагранічнай паласы, пагранічнай зоны, усіх аб'ектаў сэрвісу, лячэння. Тое, што цікава чалавеку (беларусу, іншаземцу), ён павінен паглядзець. І мы здымаем усе абмежаванні ў рамках дазволенага, каб чалавеку было камфортна".

Зараз знаходзіцца ў пагранзоне дазваляецца толькі пры наяўнасці пашпарта.