У Беларусі пашыраецца тэрыторыя бязвізу для грамадзян 73-х дзяржаў

8 августа 2019

Дзве бязвізавыя зоны (Брэст і Гродна), якія  існавалі асобна, аб'ядналіся ў адну. Таксама ў яе ўключаюцца яшчэ 5 раёнаў Гродзенскай вобласці - Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі. У гэтым рэгіёне тэрмін знаходжання ў турыстычных мэтах павялічваецца да 15 сутак. 

Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі: "Турысты змогуць не толькі перасячы мяжу праз прапускны пункт "Брэст", "Брузгі", "Дамачава", "Пясчатка", "Прывалка", "Перароў" і "Лясная", але і яшчэ праз два дадатковыя пункты пропуску на дзяржаўнай мяжы ("Беняконі" і "Бераставіца"). Нагадаю, што ў Брэст і Гродна іншаземцы таксама змогуць дабрацца чыгуначным або авіятранспартам. Перамяшчэнне па ўсёй тэрыторыі Гродна і Брэста магчыма толькі ў складзе тургруп, па маршрутах, што ўключаюць наведванне бязвізавай тэрыторыі Брэст - Гродна".

У Беларусі таксама захоўваецца бязвізавы парадак уезду для грамадзян шэрагу дзяржаў на тэрмін да 30 дзён праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.