У Беларусі пашырылі сістэму безнаяўных жыллёвых субсідый для аплаты ЖКП

8 июня 2018

Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі для частковай аплаты ЖКП зараз змогуць атрымліваць беларусы, якія даглядаюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, дзецей-інвалідаў да 18-ці гадоў і якія стаяць на ўліку ў службе занятасці. А таксама тыя, хто даглядае пажылых – старэйшых за 80 гадоў альбо інвалідаў першай групы. Указ напярэдадні падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, у наступным годзе на льготы не змогуць прэтэндаваць працаздольныя беларусы, якія не працуюць. Пры гэтым члены сям'і, якія пражываюць сумесна з імі, маюць права на атрыманне субсідый.