У Беларусі пашыраны спіс відаў дзейнасці, пры якіх не трэба адкрываць ІП

22 октября 2017

Самазанятасць і легальная праца. У Беларусі з гэтага дня пашыраны спіс відаў дзейнасці, пры якіх не трэба адкрываць ІП. Навацыі замацаваны ўказам Прэзідэнта. Зараз тых, хто працуе па адзіным падатку, у краіне больш за 16 тысяч. Згодна з указам, такіх відаў дзейнасці будзе ўжо 30. Спіс папоўніўся 12 новымі.

Сярод іх тыя, хто добра пячэ, гатовы здаваць сваю кватэру або дачу на суткі або месяц, рамантуе мэблю, гадзіннікі і абутак, умее шыць адзенне, настройваць музычныя інструменты, пілаваць дровы, выкладваць печ або гатовыя распрацоўваць вэб-сайты.

Навацыі ў профільным міністэрстве называюць крокам па спрашчэнні бізнесу, вырашэннем пытанняў па самазанятасці і выхадам з ценю тых, хто гатаваў або шыў дома нелегальна.