У Беларусі прагучалі словы воінскай прысягі

15 июня 2013
Клятву на вернасць Радзіме сёння далі 7 тысяч навабранцаў. Уладзімір Каралёў праз паўтара года вярнуўся на родны пляц у Печы, каб паглядзець, як хлопцаў пасвячалі ў салдаты.

Расказвае Уладзімір Каралёў.

Служу Рэспубліцы Беларусь. Гэтыя словы сёння вымавілі 7 тысяч навабранцаў па ўсёй краіне. Кожны пяты даваў клятву на дывізіённым пляцы ў Печах. Навучальны цэнтр у Печах - адно з самых вядомых воінскіх злучэнняў не толькі ў краіне, але і на прасторах былога Савецкага Саюза. Зараз тут рыхтуюць спецыялістаў па больш як 80 воінскіх спецыяльнасцях. Аднак у армейскім жыцці галоўнае - верыць у сябе і таварышаў.

Па традыцыі за самым галоўным воінскім рытуалам у жыцці кожнага салдата назіралі не толькі афіцэры, але і родныя, блізкія і сябры навабранцаў. Маці і бацькі, каханыя дзяўчыны і проста сябры праз доўгі месяц нарэшце змогуць пагутарыць і павіншаваць ужо сапраўднага вайскоўца.

Для гэтых салдат сёння яшчэ адно свята - першае звальненне. Да вечара навабранцы правядуць свой вольны час сярод самых блізкіх для іх людзей. У панядзелак іх зноў чакае служба.