У Беларусі пройдуць выязныя прыёмы для грамадзян

15 февраля 2017

Па пытаннях рэалізацыі нормаў Дэкрэта № 3 прынята рашэнне аб правядзенні выязных прыёмаў для грамадзян. У сувязі з павелічэннем колькасці зваротаў грамадзян па прымяненні Дэкрэта № 3 Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай прынята рашэнне аб правядзенні кіраўніцтвам Адміністрацыі, памочнікамі Прэзідэнта - галоўнымі інспектарамі ў рэгіёнах, а таксама начальнікамі асноўных структурных падраздзяленняў Адміністрацыі Прэзідэнта выязных прыёмаў грамадзян у рай- і гарвыканкамах. Яны пройдуць у гэты чацвер і пятніцу, а таксама 23 і 24 лютага. 

Заўтра ў Жодзінскім гарвыканкаме прыём правядзе Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. Сустрэчы пройдуць у Віцебску, а таксама ў Мінску. У пятніцу ў Рагачоўскім райвыканкаме прыём правядзе першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. Акрамя гэтага, на пытанні грамадзян адкажуць памочнікі Прэзідэнта - галоўныя інспектары па абласцях, а таксама начальнікі ўпраўленняў Адміністрацыі. Запісацца на прыём можна па тэлефонах мясцовых выканкамаў.