У Беларусі пройдуць камандна-штабныя вучэнні па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі

30 сентября 2017

Для нашай краіны пытанні бяспекі з'яўляюцца прыярытэтнымі пры рэалізацыі ядзерна-энергетычнай праграмы. У адпаведнасці з міжнароднымі рэкамендацыямі, дзяржавы, якія ўводзяць у эксплуатацыю буйныя аб'екты ядзернай энергетыкі, павінны правесці серыю вучэнняў па рэагаванні на магчымыя інцыдэнты. Мэта такіх манеўраў - праверка гатоўнасці сістэмы аператыўнага рэагавання, якая важная ў тым ліку і ў працэсе распрацоўкі аварыйных планаў дзеянняў за межамі прамысловай пляцоўкі АЭС.