У Беларусі пройдзе першы электронны кірмаш вакансій

17 декабря 2018

Сёння ў Мінску адкрыецца першы электронны кірмаш вакансій. Ён дазволіць суіскальнікам скараціць час пошуку працы. Анлайн можна працаўладкавацца, азнаёміцца з вакансіямі і ўмовамі, якія прапаноўвае наймальнік, адправіць рэзюмэ і атрымаць кансультацыю. Першымі ў электронным кірмашы вакансій паўдзельнічаюць пяць мінскіх прадпрыемстваў: метрапалітэн, авіякампанія "Белавія", Мінскі маторны завод, МЗКР і Мінскае гарадское ўпраўленне МНС. Яны прапануюць 369 вакансій.

 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя