У Беларусі пройдзе найбуйнейшая антытэрарыстычная канферэнцыя

24 октября 2014

Упершыню ў Беларусі пройдзе буйная міжнародная канферэнцыя па процідзеянні тэрарызму. Асноўная мэта - аб'яднанне высілкаў тэарэтыкаў і практыкаў для папярэджання экстрэмізму. Спецыялісты з Расіі, ЗША, Інданезіі, Нігерыі і іншых краін абмяркуюць у Мінску бяспеку на транспарце і ў гандлі, энергетыцы і ў банкаўскай сферы - фінансавы тэрарызм сёння як ніколі актуальны. У форуме прымуць удзел прадстаўнікі сакратарыята АДКБ, антытэрарыстычнага цэнтра СНД, профільных структур АБСЕ, дзяржаўных органаў Казахстана, Украіны, Кітая, Францыі і іншых краін. Канферэнцыя пройдзе ў Мінску на наступным тыдні.