У Беларусi праводзяць авіявакцынацыю дзікіх жывёлін супраць шаленства

17 октября 2019
Бяспека меж - гэта і здольнасць дзяржавы паклапаціцца аб тым, каб паставіць заслон такой з'яве, як трансгранічныя захворванні. Сярод  іх,  напрыклад, шаленства. Інфекцыя не ведае меж, распаўсюджваецца вельмі хутка, таму для шматлікіх краін з'яўляецца праблемай. Каб трымаць сітуацыю пад кантролем, у Беларусі актыўна вакцынуюць дзікіх жывёлін. Для гэтага ў лясах спецыялісты раскідваюць авыяпрынады. Самалёты з лекамі на борце штодня апрацоўваюць амаль паўтары тысячы квадратных кіламетраў лесу. Дзякуючы авіяпадкормцы за апошнія 8 гадоў колькасць ачагоў узнікнення шаленства дзікіх жывёлін знізілася амаль утрая. Да ветэрынарнай экспедыцыі далучыўся Ілья Цвяткоў. 

Аэрадром Хожава ў Маладзечанскім раёне. На гадзінніку  9 раніцы. Ідзе падрыхтоўка да выканання задання. Чатыры самалёты з вакцынай ад шаленства для жывёлін на борце адправяцца на апрацоўку найбліжэйшага ляснога масіву. 

Павел Фібік правярае тэхніку перад вылетам. Спецыяліст працуе ў ветэрынарнай службе не першы год. Адзначае, што  авіяпадкормка  пакуль самы эфектыўны спосаб прафілактыкі небяспечных захворванняў у дзікіх жывёлін. Лекі для драпежнікаў скідваюць з вышыні ў выглядзе прыдатных для яды капсул. 

У кожны самалёт змяшчаюць у сярэднім 15 скрынак з кормам. А гэта каля 8,5-9 тысяч брыкетаў вакцыны. Зараз усе самалёты гатовыя. Экіпажы і груз на борце. Таму можна пачынаць палёт.


Імунізацыя драпежнікаў праходзіць двойчы на год

Імунізацыя праходзіць у два этапы. Першы  вясной, а другі ў сярэдзіне кастрычніка. Менавіта ў гэты перыяд у драпежнікаў шлюбны сезон - лісы, ваўкі, яноты вельмі актыўныя, таму іх прасцей зацікавіць прынадай. 


Антывірусныя брыгады зараз працуюць у Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцях. Менавіта ў гэтых рэгіёнах выпадкі нападу заражаных жывёлін фіксуюць часцей за ўсё. За адзін вылет спецыялісты распаўсюджваюць авмяпрышчэпкі на тэрыторыі ў паўтары тысячы квадратных кіламетраў. 

Праз тры тыдні пасля апрацоўкі тэрыторый да справы падключаюцца работнікі лясгасаў. Спецыяльныя атрады адлоўліваюць жывёлін і дастаўляюць у раённыя ветстанцыі. Там бяруць неабходныя аналізы, каб пераканацца, што антывірус працуе. 


Асцярожна, прынады! 


Сёлета вакцынацыя прадоўжыцца да канца кастрычніка. Ветслужбы раяць жыхарам населеных пунктаў, размешчаных у зоне апрацоўкі, быць уважлівымі. Для свойскіх жывёлін капсулы абсалютна бясшкодныя.