Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных з наступнага тыдня пачынае планавыя праверкі арганізацый. Як расказаў намеснік старшыні кантралюючага органа Сяргей Задзіран, сёння яшчэ не ўсе аператары спраўляюцца з ускладзенымі на іх абавязкамі. Нагадаем, пяць месяцаў таму ўказам кіраўніка дзяржавы быў створаны Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных. Сярод ключавых задач - арганізацыя абароны і адукацыйны працэс у гэтай сферы. Адным з напрамкаў з'яўляецца правядзенне тлумачальнай работы.
Цэнтрам быў арганізаваны цыкл рэгіянальных семінараў па пытаннях абароны персанальных даных. Удзел у іх прынялі больш чым 3,5 тысячы спецыялістаў.













