Першымі ў СНД унікальную аперацыю па закрыцці дэфекту міжперадсэрднай перагародкі правялі беларускія ўрачы. Выкарыстоўвалася пры гэтым унікальная тэхналогія ўнутрысардэчнага УГД. Мініяцюрны датчык быў праведзены непасрэдна ў сэрца пацыента праз сцегнавую вену, у той час як у большасці выпадкаў ход аперацыі хірургі адсочваюць з дапамогай спецыяльнага УГД праз стрававод. Аднак, як запэўнілі медыкі, у дадзеным выпадку такая працэдура была адзіным варыянтам для юнага пацыента. Аперацыя прайшла паспяхова і без ускладненняў.
На сёння існуе больш за 250 відаў прыроджаных парокаў сэрца. Але менавіта дэфект міжперадсэрднай перагародкі адзін з самых распаўсюджаных. Толькі ў РНПЦ дзіцячай хірургіі кожны год з такім дыягназам звяртаюцца каля 150 пацыентаў.
У Беларусі правялі ўнікальную аперацыю па закрыцці дэфекту міжперадсэрднай перагародкі
20 декабря 2019













